Грэтхен

Няшчасная.

Лізхен

                Твая спагада — не для шлюхі! Вось мы з табою, папрадухі, Сядзім, прадзём, на вуліцу — каб крок, Яна ж каханку горнецца пад бок, На прызбу цягне, ў сенцы і за плот — Шукае ўцех любоўных і прыгод. Дык хай жа гадаўка пакіне гулі, Паўзе да кірхі ў грэшніцкай кашулі.{70}

Грэтхен

Ён, пэўна, з ёй ажэніцца цяпер?

Лізхен

Трымай кішэнь напагатоў — Да лепшае зашле сватоў; Дарэчы, ўцёк і кавалер.

Грэтхен

Які падман жахлівы, бо-жухны!

Лізхен

А нават каб пабраліся яны, Вянок сарвалі б ёй мужчыны, А мы пад весніцы насыпалі б мякіны.

(Выходзіць.)

Грэтхен (ідучы дахаты)

І я калісьці кпіла ў горкай злосці З дурных памылак іншага кагосьці, Сукала плётак брудныя вяроўкі З грахоў няшчаснае сяброўкі! І прававала, і кляла, Счарніла б спрэс, калі б змагла — І вось цяпер якраз мне пара Дурная грэшніца Барбара! Ды ўсё, што ў грэх мяне ўвяло, Мне столькі-столькі радасці дало.

Гарадскі мур{71}

У нішы вобраз Mater Dolorosa{72} , перад ім вазы з кветкамі.

Грэтхен (ставіць свежыя кветкі)

Заступніца, Пакутніца, Нясі мой боль да бога. У сэрцы рана. Ты так аддана Аплакваеш сына свайго. Пакуты зносіш І слёзна просіш, Каб бог не пакінуў яго. Душа палае. Хто гэта знае? Хто мне ў бядзе паспагадае? Як збалела сэрца, Як дрыжыць, з грудзей ірвецца — О маці святая. Не маю патолі, Не маю шчасця-долі,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату