Мефістофель

Дастану, добра. Скарбаў тых Я знаю безліч; асабліва Адзін каштоўны, з дзіваў дзіва — Паўнюткі горшчык залатых.

Фаўст

Каб то пярсцёначак які, Дык падарыць я быў бы рады.

Мефістофель

О, там на выпадак такі Каралькі — чыстыя смарагды.

Фаўст

А то ж! Я не магу згадзіцца Ісці да мілай без гасцінца.

Мефістофель

Чаго саромецца быць скнарам! Абы далі — бяры задарам! Пры бляску месяца я кралі Спяю начную серэнаду Ці песню, поўную маралі, Каб лепей брала на прынаду.

(Спявае пад цытру.)

       Скажы, чаго{75}        Чакаць яго,        Хлапца свайго, Ля дома з ночкі ў ночку?        На ноч, на дзве        Гукне цябе,        Вянок сарве — Не выйдзеш у вяночку.        Твой мілы друг        Хлапчына — зух,        Ён мае нюх, Умее заляцацца.        Спявай, кахай,        Цалуй, гуляй —        Цябе ж ён, знай, Не павядзе вянчацца.

Валянцін (выходзячы)

Каго ты надзіш, госць нязваны, Сабачы хвост, пацукалоў!{76} Зламаю інструмент паганы! Шпурну да д’ябла спевакоў!

Мефістофель

Разбіў нягоднік цытру нашу.

Валянцін

Ды я вам чарапы распляжу!

Мефістофель (Фаўсту)

Ну, пане доктар, вам уважу — За вас у бойцы пастаю! Вымай жалезіну сваю, Калі смялей — я адаб’ю!

Валянцін

Дык адбівай!
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату