Quem patronum rogaturus, Cum vis justus sit securus?{81} Злы Дух
Адварочваюць твары Святыя ад цябе I рукі працягнуць Баяцца чыстыя! О гора! Хор
Quid sum miser tunc dicturus? Грэтхен
Суседка! Дайце ваш флакон! (Падае непрытомная.)
Гарц. Ваколіцы Шырке і Эленда.{83}
Фаўст. Мефістофель.
Мефістофель
Каб вам мятла ці ступа хоць якая! Я ж сеў бы на смярдзючага казла! — Бо нас дарога доўгая чакае. Фаўст
Пакуль мяне яшчэ трымаюць ногі, He бачу ў тым я ні бяды, ні зла — Пяшэчкам вымяраць дарогі; Казёл нам тут не дапаможа. Блукаць па лабірынце ў бездарожжа, Узлазіць на вяршыню па скале, З якой ручай струмені лье — У гэтым бачу слодыч падарожжа! Вясна ідзе, бярозка сок пускае, Цяпло адчула і сасна; He дзіва, што і наша кроў іграе. Мефістофель
Няхай сабе ідзе вясна — Больш даспадобы мне зіма з вятрыскам. Я сцюжу і глыбокі снег люблю! Глядзі, чырвоны месяц бляклым дыскам Падсвечвае, самотнік, нам зямлю,— Аднак усё ж на кожным кроку Расквасіць лоб тут можна ў цемнаце. Пастой, каб нам не заблудзіцца ў змроку, Хай светлячок нас правядзе!{84} Эй, прыяцель, свяці ў дарозе нам! Блакітны светлячок
З ахвотаю! Сваім панам Гатоў служыць, змяню сваю прыроду: У траўцы поўзаць — звычай наш. Мефістофель
Ты пераняў сабе людскую моду? Хай людзі поўзаюць, а ты — наперад марш! Бо ўраз жыцця агеньчык патушу. Блакітны светлячок
Вы гаспадар, і вам я паслужу, Што загадалі, давяду да ладу. Але тут сёння шабас, аж зямля гудзе, Дык і святляк, магчыма, дрэнна правядзе, І вы ўжо майце да яго спагаду.