Чарадзеі (другая палавіна хору)

Ды не зусім дакладна гэта, Хай зробіць крокаў сто кабета, Мужчына ж можа ў адзін скок Паабганяць усіх жанок.

Голас (згары)

Хадзем за намі вы, з азёр!

Галасы (знізу)

Мы б рады вырвацца да гор — Тут мыемся мы круглы год, Ды не завязваецца плод.

Абодва хоры

Віхуры сціхлі, змоўклі ледзь, Завылі дзесь ваўкі ў гарах, Імчыцца гурт распусных ведзьм, А следам іскры, серкі пах…

Голас (знізу)

Чакайце! Стойце! Не бягом!

Голас (знізу)

Хто гэта енчыць наўздагон?

Голас (знізу)

Прашу, вазьміце ў карагод! Сяджу я ў прорве трыста год І не магу ўслужыцца чорту І ўбіцца ў вашую кагорту.

Абодва хоры

На вілах едзь, на памяле, Ці на ражне, ці на казле, Хто не дагодзіць сатане. Таго балота праглыне.

Паўведзьма (знізу)

Трушком бягу, трушком бягу, Але дагнаць вас не магу. Я выйшла першая, аднак — Не паспяваю аніяк.

Хор ведзьмаў

Нам мазь дае запал кіпучы, Стварае ветразі з анучы, З балеі робіць карабель — Прапаў, хто сёння сеў на мель.

Абодва хоры

Каб абляцець гару ўначы, Нам трэба сілы зберагчы. Тады натоўпы нашых зграй Збяруцца ў чарадзейскі гай.

(Апускаюцца.)

Мефістофель

Глядзі, якая калатня, І енк, і піск, і балбатня! Таўкуцца, крэкчуць, пхаюць, пруць, Рагочуць, харкаюць, плююць,
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату