Ты што? Чакаеш ад мяне падзякі За кожны выбрык свой, фартэль усякі? Мефістофель
А як жа ты, зямлі гаротнай сын, Прабавіў бы жыццё сваё адзін? Хіба не я, хіба не чорт Цябе пазбавіў ад згрызот? Каб не стараўся я і не штукарыў, Даўно б ты, пане мой, зямельку парыў; Чаго ж бо ты, нібы сава ў дупле, Не на дажджы сядзіш, але ў цяпле, Сядзіш, як жаба сярод багны, І смокчаш гразь, да ежы прагны,— А планаў маеш колькі ў галаве! — Не, доктар у табе яшчэ жыве. Фаўст
Каб ведаў ты — як ачуняў я скора І колькі сіл дала мне гэтая пячора, Вярнуўшы дар шчаслівай маладосці! Каб ведаў ты, дык пазайздросціў! Мефістофель
Прыемнасці, відаць, нямала — Вылежвацца ў траве, нагульваць сала, І заадно ў нябёсы ад зямнога Ляцець на крылах мар, ляцець да бога, І думкай працінаць зямлю і цвердзь, І божыя тварэнні ўразумець, І асалодай незямной упіцца, Ў любові зноў расчулена забыцца, Турботы будныя забыць І свой парыў… (Робіць непрыстойны жэст.)
маўчу… вось гэтым завяршыць. Фаўст
Цьфу на цябе! Мефістофель
Ай-ай! Не даспадобы! — Яму варочае вантробы! Ханжам заўсёды вянудь вушы Ад рэчаў, да якіх імкнуцца душы. Я ж толькі даў магчымасць вольна жыць. Сябе самога часам пачмурыць, А ты адразу — на дыбкі. Калі характарам такі, Дык можаш розумам звіхнуцца, Зноў у віры шалёным апынуцца. Пра тое годзе! Грэтхен там — адна. Вядро наплакала з тугі, І мроіцца ёй вобраз дарагі — Па вушы закахалася яна. Твая любоў нядаўна бушавала, Пібы вясною горная рака, І да грудзей яе дапала,— Ды з той ракі цяпер не вып’еш і глытка. Па мне, чым тут бадзяцца па балоце, То лепш было б вярнуцца зноў, Каб у салодкай, радаснай пяшчоце Аддзякаваць красуні за любоў. Гадзіна днём, дзень тыднем ёй стае, Сядзіць, глядзіць, як за акном Заткалі неба хмары шэрым палатном, «Чаму не птушка я?» — пяе. Туга дзяўчыне сэрца разрывае. То падбадзёрыцца, то зноў на твар Кладзецца роспачы цяжар, То моўчкі пацеркі перабірае, Імя тваё з журботай паўтарае, То зноў у слёзы, зноў у плач — А ты тырчыш тут, як таўкач.