Ад’ё!{63} Бывайце! Маргарыта
Да спаткання! Фаўст і Мефістофель выходзяць.
О, як натхнёна, мілы божа, Мужчына гэты мысліць можа! Я ж перад ім стаю, дурніца, Стаю, гатова праваліцца. Ах, Грэтхен бедная, чаму Ты спадабалася яму? (Выходзіць.)
Фаўст (адзін)
Магутны, ўзнёслы Дух, ты даў мне ўсё,{65} Чаго ў цябе прасіў. Ты нездарма, Аблічча ў полымі сваё явіўшы, Усю прыроду мне пад ногі кінуў І сілу даў, каб здолеў я жыццё Не толькі подзівам халодным мераць, Але й заглядваць у яго глыбіні, Нібыта ў сэрца сябра дарагога, Ты паўз мяне правёў жывых чароды, Ты навучыў мяне шукаць братоў У ціхім лесе, у вадзе й паветры! Калі раве, лютуе ў пушчы бура, І хвоя-волат, падаючы долу, Сасоннік трушчыць малады, і глуха Падзенне рэхам горы абуджае,— Тады вядзеш мяне ты ў ціхую пячору, Каб я, сябе пазнаючы, ўсе цуды Таемнага нутра свайго пабачыў! Калі ўстае пяшчотна чысты месяц На небе, — о, тады насустрач мне Плывуць са скал крутых і з гушчару, Як здані, постаці часоў мінулых, Лагодзячы натхнёную душу. Я ведаю, нішто не дасканаласць! Аднак ты шчодра шчасцем надзяліў, Якое зблізіла мяне з багамі, Даў спадарожніка, які ужо стаў Патрэбны мне, хоць холадна і дзёрзка Мяне ў маіх вачах шальмуе, бэсціць І з дзікім рогатам на глум і здзек Дары твае і шчодрасць выстаўляе, Распальвае ў душы маёй агонь, Агонь кахання абуджае зноў. Ад прагі рвуся я да асалоды, А ў асалодзе мару ўпіцца прагай. Уваходзіць Мефістофель.
Мефістофель
Ці не абрыдла вам яшчэ? ЦІ, можа, досыць той забавы? Нядрэнна скаштаваць любоўнай стравы, Ды нам далей пара, жыццё ж цячэ. Фаўст
Няма ў цябе другой турботы, бачу, Як ліпнуць да мяне ўвесь час смалою? Мефістофель
Ну-ну! Пайду сабе — і не заплачу! — Я так не раю жартаваць са мною. Калі ты гэткі грубіян, дзікун, То, кінуўшы цябе, не шмат я страчу. Ты дзень у дзень служы яму, цікуй, Насі, вазі, шукай яму дзяўчат,— А ўсё не так табе, не ў акурат. Фаўст