Пакінь, дзіця, маё ты знаеш пачуццё, Я за яго гатоў аддаць жыццё, Не ганячы царквы і неба.

Маргарыта

Нядобра так, нам верыць трэба!

Фаўст

   Чаму?

Маргарыта

            Ну, як цябе пераканаць! Дары святыя трэба шанаваць.

Фаўст

Дары шаную.

Маргарыта

                    Трэба іх прымаць. Не молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?

Фаўст

Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў бога». Спытайся ў мудраца Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.

Маргарыта

                           Дык, значыць, не?

Фаўст

Анёлак, зразумей мяне! Хто назаве яго, Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»? Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»? Усемагутны, Усеўладны Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе? Над намі ці ж не купал неба? Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна Не мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца, То называй яго, як хочаш! Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам! А я не маю назвы! Я пачуццём жыву; Бо назва — гук і дым, Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.

Маргарыта

Не суцяшай нічым. Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.

Фаўст

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ОБРАНЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату