Пра гаспадарку трэба дбаць І думаць толькі аб рабоце. Сама ўсё мушу гатаваць, І шыць і мыць — і ўсё адна, Штодзень кручуся да цямна. Хай не харомы, не палаты, Пакінуў тата нам гарод, Садок каля старэнькай хаты. Жыць можна сціпла, мець даход, Калі парадак весці строга. Падаўся брат мой у салдаты, Сястрычка адышла да бога. Хоць з ёю клопатаў было, Ды перанесла б я іх зноў спачатку: Так спагадала я дзіцятку — Як тая красачка расло.

Фаўст

Калі, як ты, — анёл!

Маргарыта

                         Я гадавала Дзіця без мамы і без брата. А тут якраз памёр мой тата, А маму немач прыкавала — Не дай бог іншым — да пасцелі. Як той казаў, паўнютка хата Турбот з нядзелі да нядзелі; І давялося мне адной Карміць малое малаком з вадой — Так я сястры сваёй за маму стала, Так у мяне дачушка падрастала.

Фаўст

Якое чыстае ты шчасце адчувала!

Маргарыта

Ах, не зусім! Пастаўлю я паблізку На ноч дзіцячую калыску: Паварухнецца, я ўстаю, Кладу дзіця ў пасцель сваю, Кармлю і ціха калышу Або ад вечара да ранку, Калі не спіць яно, нашу, І ўсё спяваю калыханку, І кожны рух бяру на вочы. А раніцою — зноў за ночвы, Пасля на рынак і да печы — Дзень цэлы не разгорбіш плечы. Нялёгкая, мой пане, гэта справа — Затое спіш усмак, усмак і страва.

Праходзяць.

Марта

Халасцяка старога выправіць магіла — Жаночая яго не возьме сіла.

Мефістофель

Ну, каб такая вось, як вы, Ды, закасаўшы рукавы, Мяне да сэрца прыгарнула, Ураз бы смак жыцця вярнула.

Марта

Ці ёсць у вас хто на прыкмеце? Прытулак маеце на свеце?

Мефістофель

Як той казаў, агмень ды жонка верна Нам даражэй смарагда й перла.

Марта

Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату