Я прашапчу каханай.Нявесела ўсміхнуся:— Сэ ля ві, —I апушчуся на прывялы верас.— Перажыві мяне,Перажыві! —Я папрашу каханую яшчэ раз.***Тонкая рабіна,Што ж ты нарабіла?Лёгкаю хусцінкайМне акно закрыла.Свет мне засланілаПышнымі лістамі.Калі пойдзе мілы,Мне махаць не стане.Не зірне з паклонамНа маё аконца.Ты зялёнай кронайПатушыла сонца.Як сустрэцца з любымДумаю нясмела.Ты ж таксама з дубамРазам быць хацела...***Я толькі аднаго жадаю,КабЗакрасавала ніва маладая.Я вам,Сваім нашчадкам,ПакідаюМаю Радзіму —Свой адзіны скарб,Вы дыхайце маёю збажыной,Глядзіце ў поўдзеньНа мае аблокі.Хоць я для вас загадкава далёкі,Я буду з вамі.Побач.За спіной.Я не прыйду на зыркі ваш агоньHi буркуном старым,Hi скандалістам.Я простаАпаду кляновым лістамНа маладую цёплую далонь...***Я даўно жыву не па Карану:П'ю жыццё,Нібыта д'яблаў трунак.Кожная зіма —Як пакаранне.Кожная вясна —Як падарунак.Я зусім не супраць гэткай долі3 познім громамI з паводкай ранняй.Хоць грахоў і не пераадолеў,А не маю ў сэрцы шкадавання.Не было ніколі мне задужаРызьжі,Адвагі