*** Даўно забыў юначыя спакусы, Вясновы шал, Асеннюю тугу, А вось забыць твае сухія вусны I шэпат твой гарачы Не магу. Калі тваё наструненае цела Цягнулася нястрымна да майго, I ўсё ўва мне спявала і трымцела, В кроў паліў рашучасці агонь, I мне чаромхаю лясною пахлі Распушчаныя валасы твае... Дыхне ўспамін — Як прысак неачахлы, Мне гэта ўсё зноў сэрца саграе... *** Патушы ў сваёй душы нянавісць, Запалі ў сваёй душы любоў. Чорныя часы бываюць нават У бязгрэшных белых галубоў. Роспачнасць і ім ламае крылле, Кідае бязлітасна на брук. Пазнавата мы з табой адкрылі, Што няма кахання без разлук. Верылі мы доўга, што заўсёды Будзе з намі наш шчаслівы час, Што расчараванні і нязгоды Існуюць на свеце не для нас. I прыгадваць сёння не дарэчы Боль ранейшы і папрок любы... Вунь і ў галубоў бываюць спрэчкі. Ну а мы ж з табой — не галубы... *** Твая прысутнасць у гэтым свеце Дае стамлёнай душы надзею, Што я спаймаю блакітньі вецер, Што я аднойчы памаладзею. I хай сустрэцца не давядзецца, I хай не спраўдзіцца мара тая, — Твая прысутнасць у гэтым свеце Мяне ў юнацтва маё вяртае. Не маладое шаленства мая I не спайманы блакітны вецер — Мяне на грэшнай зямлі трымае Твая прысутнасць у гэтым свеце. *** Калі на раздарожжах крыжавых Дагоняць і мяне чужыя коні, — Перажыві мяне, Перажыві! — Я папрашу каханую спакойна. Хоць вусны зачарсцвеюць ад крыві I мне ніхго не забінтуе раны, — Перажыві мяне, Перажыві! — Як запавет,
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату