***О, як я хацеў быСкласці шчасцю оду,Каб не мой панылы,Непазбыўны одум!Як бы я прыгожаПоўніў струны звонам,Каб не сумны клспатПра свой хлеб надзённы!Як бы ўсім на свецеБыў я даспадобы,Каб не крыўда ў сэрцыНа свой лес нядобры!О, які я быў быДужы і раскуты,Каб пазбыўся страхуМой народ пакутны!А пакуль не прыйдзеШчасце навасёлам,Неяк пацярпіцеСпеў мой невясёлы...***Вечны клопат.Вечная трывога.Вечныя пытанні да сябе.Вечная вясковая дарога.Вечная задуха на сяўбе.Вечны страх.I вечная спакуса.Вечны дух жытнёвы на жніве.Вечная пакута беларуса.Вечны Млечны Шлях у сіняве.Вечны пошук.Вечнае сумненне.Вечны сон пакорнага раба.Вечны сум.I вечнае маленне.Вечная за ўладу барацьба.Вечнае старых лясоў дыханне.Вечная калоссяў гамана.Вечны боль.І вечнае каханне.Перад Богам вечная віна......I аднойчыТрошкі недарэчнаУ бацькоў спытаецца дзідя:— Што, і сапраўды ўсё гэга вечнаДа канца нявечнага жыцця?***Ці збылося ўсё, ці не збылося,