Цікуюць буслы за вужамі... Усё, што жывое, — Жыве, Цябе быццам не заўважае. Не стой жа нядбайна адзін — 3 усімі ў суседстве і згодзе I ты сабе мудра знайдзі Занятак і месца ў прыродзе... *** Упоперак I ўдоўж Ідзе асенні дождж, Усё імілою шэрай зацягнула.. Ужо няма ані Лагоднай цеплыні, Пагодлівае лета прамінула. Няма ў цішы лясоў Птушыных галасоў, Раскіслая дарога сірацее. Зляцелі журавы, Чарнеюць паплавы, I кожны дзень паволі карацее. Над вымаклым галлём У садзе за вуглом Скуголіць вецер на шчымлівай ноце... Прыходзіць і да нас Несамавіты час Падумаць на джыццём у адзіноце... *** У дні няшчасцяў і згрызот, Калі адчай душу дратуе, Калі не верыш і ў народ, Адно суцешыць і ўратуе: Што прысак памяці не згас, Не зараслі кустамі нівы, Што прыйдуць лепшыя за нас I сцвердзяць лад свой справядлівы, I спаляць хцівасці лаўжы, I збажыной напоўняць клеці.... Дык варта жыць. I трэба жыць. I будзем жыць на гэтым свеце! Жыві і радуйся, Што ты яшчэ жывеш, Што на стале ў цябе — I хлеб, і масла, I ў сэрцы выспявае новы верш, I кволая надзея не пагасла. Ну што ж, Калі не спраўдзіліся сны, Калі ў душы ўсё новыя трывогі. Ёсць крык жаўны, I вечны шум лясны, I над дарогай — Месячык двурогі. Наіўным летуценням больш не вер. Падманлівасць — Як рана нажавая... Жыві і цешся, Што яшчэ жывеш I што твая душа яшчэ жывая. ***
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату