Ведае пра гэта тслькі Бог.Нікне паламанае калоссеЛя старых раз'езджаных дарог.Што яго так злосна паламала —Навальніца,ВецерЦі бяда?Гэта ўсё людзей цікавіць мала.Ім чужога жыта не шкада.Хутка завіруха загалосіць,Шэранню засцеле ўсё вакол...Сыплецца з пажухлага калоссяЗерне пераспелае на дол...Сірацее лапік недажатыЛя старых раз'езджаных дарог.I ці ўзыдуць тут вясной зярняты,Ведае наперад толькі Бог...***Калі твая дарога ўніз збягаеI зарастае маладой травой,Прысядзь на цёплы верас каля гаю,Паслухай жураўля над галавой.Зірні на ліст бярозавы зялёны,Духмяны вецер вуснамі крані —I праясніцца твой пагляд замглёныАд чыстага блакіту ў вышыні.I ціха клікне васількамі ніваЯшчэ адной сцяжынкаю прайсці.I зразумееш проста і шчасліва:Не ўсім і гэта выпала ў жыцці.***Іду да вершаў пешшуМіж красак і камлёў,Нагледзецца паспеўшыНа слонак і чмялёў,Глынуўшы ўсмак азонуДажджоў і навальніц,Наслухаўшыся звонуРачулак і крыніц.Ступаю асцярожнаI ціхну —БалазеТўт намаўчацца можнаНа мяккай дзеразе.Губляецца дарогаТо ў вербах,То ўтрысці...Хто ведае,Як доўгаДа вершаў мне ісці?..***Куды б толькі ты ні пайшоў,Сустрэне прырода жывая:Бясконцы шнурок мурашоўСа сцежкаю сцежку сшывае;Разважлівы хітры павукСвой нерат пляце штохвіліны;Як доктар пушчанскіх навукВыстуквае дзяцел хваіны;За колкім ажынным кустомСарока падскоквае вёртка;3 распушаным рыжым хвастомМіж сосен мільгае вавёрка;Кузюркі кішаць у траве;