Генадзь Бураўкін

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя

Мінск 2004

***
О, як я хацеў бы Скласці шчасцю оду, Каб не мой панылы, Непазбыўны одум! Як бы я прыгожа Поўніў струны звонам, Каб не сумны клспат Пра свой хлеб надзённы! Як бы ўсім на свеце Быў я даспадобы, Каб не крыўда ў сэрцы На свой лес нядобры! О, які я быў бы Дужы і раскуты, Каб пазбыўся страху Мой народ пакутны! А пакуль не прыйдзе Шчасце навасёлам, Неяк пацярпіце Спеў мой невясёлы... *** Вечны клопат. Вечная трывога. Вечныя пытанні да сябе. Вечная вясковая дарога. Вечная задуха на сяўбе. Вечны страх. I вечная спакуса. Вечны дух жытнёвы на жніве. Вечная пакута беларуса. Вечны Млечны Шлях у сіняве. Вечны пошук. Вечнае сумненне. Вечны сон пакорнага раба. Вечны сум. I вечнае маленне. Вечная за ўладу барацьба. Вечнае старых лясоў дыханне. Вечная калоссяў гамана. Вечны боль. І вечнае каханне. Перад Богам вечная віна... ...I аднойчы Трошкі недарэчна У бацькоў спытаецца дзідя: — Што, і сапраўды ўсё гэга вечна Да канца нявечнага жыцця? *** Ці збылося ўсё, ці  не збылося,
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату