Не куваю,Не кукарэкаю,Не шукаю глушцовых сцяжын,А здаюся ім недарэкаю,Непатрэбным зусім і чужым.Перад зграяй безабаронны,Пад вятрамі трываючы ледзь,I памру я белай варонай,Не збіраючыся чарнець.***Сумна падлічваем страты.У прэсе і ўлесе —Прагалы...Губяць прыроду нітраты.Губяць народы нейтралы.Зменены флагі на транты.Мора прадэджваюць тралы...Вецер разносіць нітраты.Просяць спаксш нейтралы.Сквапныя лічаць караты.Спрытныя дягнуць каралы...Выбух рыхтуюць нітраты.Здраду не чуюць нейтралы.Ніва чарнее ля хаты.Душы адчужанасць сцяла...Губяць прыроду нітраты.Губяць свабоду нейтралы.***Мінаюць гады.Адсяваюць яныУсё выпадковае,Дробнае.Раней казалі:«Было да вайны».Цяпер ужо кажуць:«Было да Чарнобыля».Спалохана3 неба глядзіць маладзікНа мёртвыя рэкі,Пустыя выжарыны...Няўжо ён не скончыццаЧорны адлік3 крыжамі,КрывёйI пажарамі?Няўжо не сплывеСумнай памяці тло,Каб з радасцю намI за межы ісціI горда расказваць,Калі што было:«Пасля Адраджэння»,«Пасля Незалежнасці»?Няма на зямлі ў насНіякай віны.I край наш лагодны.I людзі ў нас добрыя..А ўсё паўтараем:«Было да вайны...»А ўсё паўтараем:«Было да Чарнобыля...»***