I пра дровы. Ведаць і касу, I серп, I склюд. Абрабіць і бервяно, I чурку. I любіць свой небагаты кут — Пералесак, Поле I рачулку. Выкапаць калодзеж у двары, Каля хаты пасадзіць ігрушку, Адшукаць баравіка ў бары, Не пакрыўдзіць ні звярка, ні птушку. I ў вячэрняй мудрай цішыні, Як прымчыцца сын белагаловы, 3 лустай хлеба сесці пры агні, Каб паслухаць гучныя прамовы... ПЯШЧОТА Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ... Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю I ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім 3 ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даўным-даўно... *** Я веру, Што і ў кветак ёсць душа, Якая адгукаецца, Жывая, Калі іх нехта ад дажджу хавае Ці палівае ў спёку з гладыша. Яна ўсё добра помніць, Што было I ў сумны прыцемак, I ў дзень вясёлы, Пакуль да сонца цягнецца сцябло I палісаднік абмінаюць пчолы. А потым, Як лісты напоўніць сок I фарбамі суквецце набрыняе, Яна рванецца ўверх Над каранямі, Пылок з пялёсткаў стросшы на пясок. I расцвіце, I здзівіцца сама Сваёй пяшчотна-яркай прыгажосці. I да яе злятуцца пчолы ў госці, I ўспырхне побач матылёў гурма... I ўсё ж Ёй будзе, пэўна, адзінока I крыўдна,
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×