Дзядок ступаў хадою лёгкай,Пускаў усмешку з-пад павекI мне гукнуў яшчэ здалёку:— Паклон вам,Добры чалавек!I стала мне на сэрцы светла,Як жаўруку сярод атаў,Бо гэтак проста,Гэтак ветлаДаўно ніхто ўжо не вітаў.Я крочыў сцежкаю надрэчнайПаўз маўчуноў і прастарэкІ паўтараўУсім сустрэчным:— Паклон вам,Добры чалавек!I раптам гамана змаўкала,I сонца ўспыхвала ў вачах...О, як усім нам трэба мала,Каб прысак ласкі не ачах!..Таго дзядка няма ўжо з намі,Ды ў наш суровы, жорсткі векЯ зноў кажуI пад крыжамі:— Паклон вам,Добры чалавек!***Я помню той нядаўні часУ беднай вёсачцы ля гаці,Калі пыталіся і ў нас:— А колькі душ у вашай хаце?Для будучых дзяржаўных спраўУ спісы ўносілі,Дарэчы,I тых,Хто ў цеснай люльцы спаў,I тых,Хто грэў на печы плечы.Хоць за спіной хаваўся страх,Улік ішоў разважна дужа —Не па галовах і руках,А па жывых і мёртвых душах.Той дзень я ў памяці нашу.Трывожыць сны мне згадка тая.Чаму ж сягонняПра душуНіхто нікога не пытае?I думка лезе ў мозг сама3 наіўнасцю неандэртальца:Ці то ўжо душ у нас няма,Ці некаму пра іх пытацца?..***Які б наш дзень ні быў убогі,А словы і цяпер чутны,Нібы адказ на ўсе трывогі:«Каб толькі не было вайны!»Паўвека адгуло над краем.Дзядамі робяцца сыны.А мы ўсёГорка паўтараем:«Каб толькі не было вайны!»I на экране,I з трыбуныНе разВысокія чыны