Адводзяць крытыку любую:«Але ж у нас няма вайны».I з неўсвядомленай віноюНе моўкнуць памяці званы:«Ну колькі ж можна жыць вайною?Калі ж мы вернемся з вайны?»Ды кожным вечарамМатулі,Як да калысак клічуць сны,3 адной надзеяйДзетак туляць —Каб толькі не было вайны.ПУШЧАНСКАЯ ЛЕСНІЧОЎКАЦі салоўка каля весніц шчоўкне,Ці ўпадзе на ганак яблынь бель, —I не варухнецца леснічоўка —Сухапутны Ноеў карабель.Тут усё ідзе адвечным ладам,У суладдзі з небам і зямлёй:Звоняць пчолы над прасторным лядам,Пахне вецер цёплаю смалой.Тут вавёрка ўранні на сасонцыПравярае схованкі свае,Гулка дзяцелТэлеграмы сонцуКожны божы дзень перадае.А калі апошні філін змоўкне,Загарацца зоркі ў сіняве,У начным туманеЛеснічоўкаНа сустрэчу з вечнасцю плыве.***За цёплы вецер верасовы,За сіняву над галавойЯ б так хацеўЗямлі суровайДабавіць радасці жывой.За мірны гуд пушчанскай борціЯ падарыў быПа вяснеСасонцы кожнай —Па вавёрцы,Ялінцы кожнай —Па жаўне.Я б кожным вечарам3 дубровыНастой палян асенніх піўI баравік чорнагаловыСтарому вожыку ўстуггіў.А на зімуЗайцоў вушастыхЯ пасяліў бы ў будане...Ды ў гэтым свецеТак нячастаЗалежыць нешта ад мяне!..***Простае жыццё.Чаго прасцей —Не зважаць на гучныя прамовы,Думаць пра работу і дзяцей,Пра жніво,Пра сена