I пакутліва, Калі Хаця б на міг Яна не ўсцешыць вока Таму, Хто з гладыша яе паліў. *** Ты задаеш мне Зноў і зноў Наіўныя пытанні: — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні. На вечным клопаце зямным, Што ў поле кліча ўранні, I на цярплівасці тваёй, I на маім чаканні. На вернай дружбе, На сям'і, На юным парыванні, На вейках стомленых тваіх I на маім дыханні. На аблачынцы ў сіняве, На ветаху ў тумане, I на тваёй скупой слязе, I на маім маўчанні... Такі няхітры мой адказ На ўсе твае пытанні. — На чым трымаецца жыццё? — На працы і каханні. *** Забываю звонкі вокліч «Тата!», Прывыкаю да звароту «Дзед!». «Мілы» — Як юначая цытата, Так даўно не чуецца мне ўслед! Новы час — I новыя найменні, Новая самота і журба. У вачах гарэзнасці ўсё меней. I ўсё больш гаркоты на губах. У душы ні зайздрасць, ні нянавісць Не хаваю нават у кутку, Хоць мяне ўжо ўнукі абганяюць На жыццёвым людным бальшаку. Я спакойна памахаю маю — Хай за небасхіл сплывае сінь... Толькі аддзявочага «Кахаю» Адвыкаць не хочацца зусім. *** У электрычцы пры вакне Яна прымроілася мне, Як прывід з даўняга стагоддзя, Што раптам мімаходзь мільгне, А з памяці ўсё не выходзіць. Ці ўбачыў, Ці прыдумаў сам Я тое мілае аблічча: Пагляд наіўна-таямнічы, Кудзеркі светлыя, Каса I вусны вабнасці сунічнай...
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×