Злізала соль вадаНа вуснах агрубелых.I мне ўсіх тых шкада,Што збеглі ў шторм на бераг.Хоць дружбу прадалі,Шчаслівымі не сталі.Ім месца не даліНа цесным п'едэстале.На беразе пустымСтаяць яны ў адчаі.Як Богавы лісты,Над імі кружаць чайкі.Ім з белых караблёўНе прысылаюць позвы.I да былых сяброўУжо вяртацца позна.НАСЛЕДАВАННЕ ЯСЕНІНУНе шкадуй таго, што адбылося.Не сумуй па тым, што не прыйшло.Павуцінкаю звязала восень3 маемЖураўлінае крыло.Вось яна, срабрыстая, віеццаУ замоўклай чыстай сіняве.I яе неасцярожны вецер,Можа быць, навекі разарве.Я яе, здаецца, не ўтрымаю.Пальцы халаднеюць ад імглы.I ляціць,Як прывітанне маю,Сумнае, апошняе «курлы»...***Глынуўшы ветру і прыволля,Шукаў я мудрасць і спакойУ цёмным лесе,Чысты мполі,Над віратліваю ракой.Ураз забыўшы ўсе навукі,Як голас з космасу,ЛавіўСтарых гаёў начныя згукіI шэпат вечаровых ніў.Ці недзе піскнула палёўка,Ці дзяцел грукнуў па сасне, —А мне і жудасна,I лёгка,Як быццам у дзіцячым сне.I небу хочацца маліцца,I роднай сцішанай зямлі,Што гэтак простаТаямніцыДушой спазнаць дапамаглі.Як выкліканы боскай позвай,Стаю ў сутонні над ракой.Шчаслівы,Што,Хаця і позна,Знайшоў і мудрасць, і спакой.***