Знікаюць за смугой нябёс. Ён не такі ўжо і паганы — Без лішніх слоў і смешных кроз, Без помсты і прытворных слёз... Я крыж свой без папроку нёс I бінтаваў спагадай раны. I не хачу мяняць свой лёс, Які ўжо мне наканаваны. *** Ты і на чужыне Сінім дымам Спавіваеш мой трывожны сон. Я цябе разгадваю, Радзіма, Ад калыскі I да гэтых дзён. Па рамонках I па іван-чаю Зноў і зноў, Захмелены, Хаджу, I глядзець мне не надакучае На твой чысты луг пасля дажджу. Я люблю твае лясы і воды, Бальшакі I сцежкі між бяроз. Для твайго спакою і свабоды Я сяродлюдзей зычлівых рос. Мне заранкі раннія I знічкі І сягоння Свецяцца ўваччу. Я цябе не помню ваяўнічай І пакорнай Ведаць не хачу. Я цябе ад забыцця ўратую, Ад чужой навалы адстаю, Вечную, Адзіную, Святую Беларусь пакутную маю... *** Калі жыццё ідзе на заканчэнне I дагарае свечка на стале, Не надавай залішняга значэння Hi лаянцы чужой, Hi пахвале. Ты можаш сам спакойна разабрацца, Якія выбраў некалі шляхі, Дзе да вышынь цябе ўзнімала праца, Дзе ледзь не ў бездань кідалі грахі. Ну а калі судзіць сябе не здатны, А ўсе гады — Як парахня і тло, Не ўспамінай дарма былыя даты: Лічы, Пустым жыццё тваё было... *** Як нашы караблі Віхуры ні гайдалі, Да ўстойлівай зямлі Усё бліжэй з гадамі.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×