Яна ўсміхнулася з-за шкла Ці мне, Ці радасці прывычнай. I знікла. Як і не была. I змоўкла рэха электрычкі... *** Я не шукаю прывіднага шчасця У велічных заморскіхгарадах, Каб вуснамі да рэк чужых прыпасці I аж ля хмар займець надзейны дах. Я не прашуся ні да кога ў прымы, Аб крыўдах і спагадзе не крычу. Hi ў Лондане, Ні ў Мельбурне, Hi ў Рыме Прапіскі дабівацца не хачу. Не прымяраю рускую ліўрэю. Яна мне не да твару, Далібог. Мне хочацца, Як ціхаму яўрэю, Пацалаваць бацькоўскі свой парог. 3 усіх дарог, 3 усіх далёкіх станцый, Як продак мой, Як полацкі мужык, Я буду ў хату родную вяртацца Даскону дзён, Да суджанай мяжы. *** Справядліва ці не, Толькі ўсюды сягоння Бізнесмены ў цане, А паэты ў загоне. Без развагі цяпер Нават мілыя дуры 3 самых розных папер Выбіраюць —купюры. Ля бухгалтарскіх кніг Баль свой ладзяць фінансы. Маладых і старых Не цікавяць рамансы. Людзі рвуцца да кас, Дзе скарбонка цяжкая. На паэмы заказ Толькі смех выклікае. Ім адно б — Паспяваць Грэбсці маркі і ліры... А калі заспяваць Раптам схочуць банкіры? Што рабіць ім тады, Дзе ўзяць песень няспетых?.. Ох, і будзе нуды На зямлі без паэтаў! *** Я не хачу мяняць свой лес, Які ўжо мне наканаваны. Хай дзён будзённых караваны
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×