Калі ў маіх вершах знайсці Вы раптам захочаце тое, Чаго не бывае ў жыцці, — Адкіньце жаданне пустое. Я проста збярог між лістоў, Як памяці светлай закладкі, Засохльія кветкі гадоў I мар незавялыя згадкі. Я проста паклікаў з вясны Наш бэзавы вецер ліловы, Яшчэ не забытыя сны, Яшчэ не сказаныя словы... Я вас не абражу маной, Не ўражу фантазіяй смелай. Было гэта з вамі, Са мной Ці ў нашай душы набалелай... *** Я ведаю адно: Няма на свеце Зямлі, Дзе я хацеў бы вечна жыць, Акрамя той, Дзе сінія дасвецці I чорныя пахілыя крыжы. Яна даўно Суседам абсмяяна I моўчкі прыняла Свой горкі лес. Ды толькі тут я Яблыкаў крамяных На ўсе гады Наследнікам натрос. Хаця на ёй Саманадзейны гіцаль Збіраецца да скону цараваць, Я буду ёй Прыслужваць і маліцца. I сцежкі ёй Гатовы цалаваць... *** Калі гэта скончыцца ўсё? Адкажыце, Калі гэта скончыцца? Калі з нашых душ адплыве Беспрасветная доўгая ноч? А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч. Калі развітаемся мы 3 безнадзейнасцю лютаю? Калі ўжо На шыях сваіх Не адчуем ярма?.. А маршы грымяць. I расквечана неба салютамі. I весела пеніцца піва... А шчасця — няма. Няўжо ад нахабнай хлусні Мы не зможам апомніцца? Няўжо мы не змыем 3 вачэй нашых Ліпкую ноч?.. А дні пралятаюць, Нібы неўтаймоўная конніца. I музыка грае. I пыл асядае наўзбоч...
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату