ЗДРАЙЦАМ БЕЛАРУСІНу што ж,Прыходзіць часЛя новай дамавіныI вам ужоДзяліць чыны і медаліЗа тое,Што даўно схілілі нізка спіныI гонар свой былыТак проста прадалі.Вы думаеце,Мы не чуем і не бачым,Як прадзедам на здзек,На радасць прыбышуВы з пенай на губахI з віскатам сабачымІрвеце беларускую душу?Забылі легка выI продкавы магілы,I праведную кроў,I матчын запавет,Апосталаў сваіхІ нават —Божа мілы! —Гаворку землякоў,3 якой пайшлі вы ў свет.Нібы кашулю танную, старую,РадзімуВы кідаеце ў лабаз...Вы думаеце,Мы вам некалі даруем?Панове,Вы ўсё ж дрэнна ведаеце нас...***У тупой базарнай даўцыНа нязжатай паласеЗанялі хрыстапрадаўцыМесцы выгадныя ўсе.I цяпер глядзі:НібытаНе скародзяць,Не куюць —А агульны наш набытакВельмі бойка прадаюць.Прадаюць і край свой гордыЗа суседскі мех дзярма,Хто — за крэсла,Хто — за ордэн,А хто — проста задарма.Ладзяць д'ябальскія гульні,Лапяць зношаны хамут...Што ім клопат наш агульны?Што ім наш бацькоўскі кут?Што ім матак галашэннеI зусім пустая клець?..Ім бы з поўнаю кішэняйНа чужы кірмаш паспець.Знікнуць тлумным караванамI акажамся мы ўсеНа збуцвелай,Здратаванай,Неўзаранай паласе...ЧОРНЫ ЧАЛАВЕКНада мною