Пакутліва Мы самі Адбядуем Увесь свой лес — Аж да шчаслівых дзён. і дом свой сіратлівы адбудуем. I песню сваю гучную складзём... *** Калі ты жыў нямала на зямлі, Дык у сябе пытаўся хоць аднойчы: Навошта птушка пырхае ў галлі I месяц з хмаркі выплывае ўночы, Навошта вожык шастае ў кустах, Міргаюць светлячкі ў смузе вячэрняй?.. Няўжо ўсё гэта ў свеце проста так — Hi сэнсу, Hi патрэбы, Ні значэння? А можа, гэта ўсё — He каламуць, Але падказ маўклівы, старасвецкі, Каб ты паспеў Пабачыць і пачуць, Што да цябе ўжо ўсё было на свеце, Што і табе таксама жыць лацвей, Калі звысоку не прымружваць вока, I што з табою вожыку цяплей I зорцы ў вышыні не адзінока, Што ты патрэбен Птушкам і траве, А калі клікне ў дол зямля сырая, Ты будзеш ведаць, Што твой свет жыве I што нічогаў ім не памірае... У МАЙСТЭРНІ ЛЕАНІДА ШЧАМЯЛЁВА ...А я ні пра Галгофу, Hi пра церні Не ўспомніў нават, Калі з чорных рам Святло святое Хлынула ў майстэрні, I я паверыў, Што майстэрня — Храм. I я стаяў, Шчаслівы і вясёлы, Нібы паломнік пасярод зямлі. I недзе блізка Лёталі анёлы, I побач Шаты райскія цвілі!... Я быў гатовы Майстру памаліцца, Паспавядацца, Быццам святару, Бо з дрэва спасціжэння таямніцаў Счышчае ён будзёншчыны кару. У грэшным свеце Ён святлом Патроху Выводзіць цемры ліпкую паршу, А церні ўсе I вечную Галгофу Забраў сабе ў збалелую душу. ПАНIXIДА Сон
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату