***Я думаю,Думаю,Думаю,Пытаюся «як?» і «чаму?»Пра долю цяжкую і сумную,Што выпала краю майму.Ніколі ні подлым,Hi хіжымНе быў ён,Калі ні вазьмі.А восьЦі то Богам пакрыўджан,Ці то занядбаны людзьмі.Як быццам нявольніцкай сеткайАблыталі крылы ямуI сілай і славай суседскайЗмушаюць скарыцца ярму.Вякамі гібее ў знямозеУ смерці з жыццём на мяжы.Скубуць,Як гарох пры дарозе,Яго і сваяк,I чужы.І поле ўзаранае зглумлена.I красак няма ў мурагу...Я думаю,Думаю,Думаю...А выйсця знайсці не магу...***Калі б душа мая зусім прымоўкла,Быць можа,Я б спісаў свае грахіНа гэты свет,Халодны і прамоклы,На гэты час,Бязладны і глухі.I жыў бы я,Як за Сцяною плачу,Аддаўшы іншым і маю віну.Ды ж не —Сябе таксама вінавачуВа ўсім,Што не прымаю і кляну.Малюся,Каб надзею ўваскрасілі,СпагадуНа слабых руках нашуI слухаюЎ трывозе і бяссілліБалючую нямоўклую душу...***Хай робіцца наш свет усё люцейI ў заўтра пазірае з недаверам,Для беспрытульных, стомленых людзейНе зачыняйце адвячоркам дзверы.Ім сёння выпаў незайздросны лёс,I доўгі шлях,I золкі злосны вецер,Што ў торбачку заплечную натросНе каласоў,А палявога смецця.