А яна стаіць, Як і стаяла. *** I шум, I грук, I віск які Аб лізінгу, Аб бартэры! Высвістваюць статыстыкі. Такуюць агітатары. Няўжо хапае ежы нам? Няўжо хапае волі нам? I кожны з нас дагледжаны? I кожны задаволены? Няма ніякай радасці, Няма ніякай роўнасці Ад нашай талерантнасці, Ад нашай памяркоўнасці. I гонар наш раздушаны, Даведзены да крайнасці У ціхай раўнадушнасці, У хітрай прывыкальнасці. I халуі з падлізамі Сягоння — Трыумфатары... Дык сціхніце пра лізінгі! Дык сціхніце пра бартэры! *** Пара ўжо нам прасіць падмогі: Далёка светлы небасхіл, А мы Ці збіліся з дарогі, Ці проста выбіліся з сіл. Ці воля д'яблава сляпая Нам затуманіла мазгі, Ці, можа, ўдачы не хапае I адракліся ўсе багі. Куды ні глянь, Пануе шэрасць, Паўзе чыноўніцкая раць... Так мала тых, Хто ўмее сеяць! Так многа тых, Хто хоча жаць!..

3 «АМЕРЫКАНСКАГА ДЗЁННІКА»

*** О, як мне хочацца дадому! Вам гэта цяжка і ўявіць. Гатовы ля аэрадрому Я шчанюком бяздомным выць. Я стаць гатовы на калені I слёзна ў неба папрасіць Сыпнуць мне родных зорак жменю I скінуць каню пагасціць. Сню кмен духмяны за платамі, У росах ранішніх траву... Прачнуся, Сам сябе пытаю: — Няўжо я ўсё яшчэ жыву?..
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату