Іх крыўдзіла балюча Шмат разоў Нядоля вераломная, цяжкая... Не папракайце іх скупой слязой — Хто ведае, Што заўтра вас чакае. Не прывыкайце да чужой бяды. Для спачування, Літасці I веры I ў навальнічны дождж, I ў халады Не зачыняйце ў вашай хаце дзверы! *** 3 бомбамі, Здрадамі, Бітвамі, 3 п'янствам, Халуйствам I кратамі Час наш і праўда заблытаны, Час наш і  праўда пракляты. Хціўцы да ўлады прычалілі, Плошчы заставілі крамамі. Хамы палезлі ў начальнікі. Сталі начальнікі хамамі. Звыклі да новых павеваў, Згодны з чужымі праявамі. Правыя сталі левымі. Левыя сталі правымі. Монстры палохаюць ікламі. Папы абдымаюцца з юдамі. Цуды зрабіліся звыклымі. Звыклае робіцца цудам. Свет у нязведанасць коціцца, Блытае выдумкі з яваю... А мне ўсё звычайнага хочацца, Што стане рэальнаю з'яваю... *** Божа, Як мы кінуліся ўсе У вясновы сад перабудовы! Верылі, Што нам вось-вось страсе Дрэва шчасця Яблык свой ружовы. Напрасткі да зараніц ішлі, Блыталі, Дзе казкі і дзе былі, Нават не заўважылі, Калі Сад ад нас сцяной адгарадзілі. Ну і што? Мы не сцішалі крок, Мы шапталі даўніх клятваў слова. А на браме ўжо вісеў замок, I затворам кляцала ахова. Нам гразілі Страшнаю цаной За яшчэ не бачанае шчасце. Яблыкі ж віселі за сцяной, I не ўмелі мы да іх дапасці. Выбіліся з сіл ад барацьбы, I надзеі засталося мала. Аб сцяну расквасілі ілбы.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату