Мае наш электарат Самагонны апарат. Ён яму для прапаганды Падыходзіць акурат. А яшчэ электарат Прызнаваць не хоча страт і сябе невінаватым Лічыць ён ва ўсім падрад. Ды часамі сам не рад Родны наш электарат, Што загруз даўно ў балоце — Hi наперад, Hi назад... ДЫЯЛОГ ПАЭТА 3 ФІНАНСІСТАМ — Ад нястачы змізарнеўшы, Запытаць хачу: Чаму Вы мне плоціце за вершы Менш, Чым дворніку свайму? — Мы клапоцімся пры гэтым Аб здароўі на зямлі: Плоцім мы ўсё менш паэтам, Каб яны ўсё менш пілі... ПАКУЛЬ НАРОД СМЯЕЦЦА... Мяціце з хаты смецце, Трымайце ў галаве: Пакуль народ смяецца, Ён на зямлі жыве. Надзеяй цепляць вочы I жарт, І анекдот. Пакуль народ рагоча, Не ўмёр яшчэ народ. I хай чужынец цягне Дурных прароцтваў мех, Ён захлынецца ў багне Пад наш агульны смех. На мару залатую I нам даў Бог правы... Пакуль народ жартуе, Датуль народ жывы... *** Хоць, можа, я жыццю свайму не рады I з далечы вярнуўся не ў пару, Навошта мне чужыя далягляды? Я тут і нарадзіўся, і памру. Хай правакатар, Падхалімскі, Тонкі, Ка мне не набіваецца ў сябры, — Са мной мае бярозкі і сасонкі, Са мной мае зязюлі і бары. Ніхто мне волі злой не прадыктуе, Ніхто не навядзе на сэрца жах. Знайду заўсёды я сцяжынку тую, Што сцішана хаваецца ў жытах. I не бяда, Калі мяне гасцінец 3 базарным шумным цугам абміне... Не здрадзіў я матулінай хаціне. Яна прытуліць, сумнага, мяне...
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату