Ну вось i мне ўжо ладзяць паніхіду. Каля труны расстаўлены вянкі. Стаіць начальства, Сумнае для віду. Маўчаць калегі. Плачуць сваякі. Непадалёк ад ганаровай варты Пад сарамлівы перашэпт глухі Зайздроснік малады Зладзеявата Прыпамінае ўсе мае грахі. Разгублены і вінаваты нейкі Сярод чужых цікаўных разявак Былы мой сябра Ціснецца да сценкі, Бліжэй не можа падысці ніяк. А ўзад і ўперад Мой смяротны вораг — Вось нечаканка дзе, Вось дзіва з дзіў! — Каля маіх сяброў, Старых і хворых, Унурана і згорблена хадзіў. Ён гэтак шчыра гараваў па мне, Ён гэтакім асірацелым чуўся, Што я не змог улежаць у труне, Умомант усхапіўся. I — прачнуўся. НАРОД Пад засядальніцкі куродым Каторы раз, Каторы год Клянуцца лідэры Народам. А хто ж ён гэтакі — Народ? Худы п'янчужка непрытомны, Які падпёр падгнілы плот, Ці гарадскі лайдак бяздомны, Што за сабой нясе смурод, Ці злодзей, Што з завода цягне Дубовы брус I медны дрот, Ці хлус, Які пасады прагне, Ці падхалімскі вершаплёт, Ці подлы вопытны паклёпнік, Што рые пад усіх, Як крот, Ці адстаўны штабіст без клёпак Або сяржант-мардаварот?.. Няўжо ўсе гэтыя — Народ? Калі ад іх імя клянуцца, I служаць ім, I любяць іх, Тады мне дужа страшна, Людцы, За родны край, За нас усіх. Во прывядуць у свет шырокі I не дадуць сысці на звод Паэты, Сейбіты, Прарокі — Сапраўдны наш, святы народ. Яны, А не наадварот. СТРАХ
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату