Вы верыце прамовам, Што на сваёй зямлі Нарэшце канчаткова Мы страх перамаглі I што ніколі болей Не ступіць на парог, Не сцісне сэрца болем Бязлітасны спалох?.. А за спіною глуха Паузе зларадны шэпт, Свідруе мозг і вуха: — За ўсімі сочыць шэф. Усе ўзнімайце лапкі, Во на любога з вас Есць у архівах папкі I рапартаў запас. Там вечар учарашні I кожны цмок i глык, I плёткі ўсе, I шашні Пастаўлены на ўлік. I гэта ўсё аднойчы, Як выбуховы тол, He паглядзеўшы ў вочы, Вам пакладуць на стол. I колькі б ні лячылі, А стрэс па сэрцы — Трах!.. Ну вось. А вы лічылі, Што вас не возьме страх. СТАРЫЯ РАДЫКАЛКІ Вы бачылі іх самі На мітынгах і ў краме — Настойлівасць, Рашучасць I імпэт. А за спіной — Нястачы, Ваенны снег гарачы I ідала вусатага партрэт. Старыя радыкалкі Яшчэ ля рэчкі Калкі Вялі інгэграцыйныя баі. У іх у рэдыкюлі Па тры ідэйных кулі I «корачкі» інспектара ДАІ. Яны ва ўсякім разе Дадуць любой заразе Суровы і бязлітасны адлуп. Яны дакажуць сходу Працоўнаму народу, Дзе на зямлі марксісцкай думкі пуп. А вечарам Бабулі Зачэрпнуць суп з каструлі I чай пусты сагрэюць на пліце. I сядуць да экрана Прыслухацца старанна, Што там чарговы правадыр пляце... ЭЛЕКТАРАТ Ён у нас рашае шмат, Дарагі электарат, На стале ў яго заўсёды — Хлеба кус І сала шмат. Ён зусім не хоча звад, Мудры наш электарат. Кожны выбраны начальнік Для яго — I сват, і брат.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату