Я не хачу паверыць,Што на поліДаўно адкрасавалі васількі,I маладосць не вернецца ніколі,I не парвуцца старасці сілкі.Прагнаць імкнуся навалач адчаю,Трымаю ўдачы кволую свячу,I ўсё яшчэ шчаслівых дзён чакаю,I з холадам змірыцца не хачу.Быць можа,У нябыт парыў мой канеI дзіўны цуд прысніўся не ў пару,Але пакуль жыве ўва мне чаканне,Я не ўпаду,Не знікну,Не памру...УСЁ НЕ ЗАТУХАЕ БОЙ...Васілю БыкавуЗдаецца, мірныя часыУ Беларусі незалежнай —Няма нейтральнай паласыI акупацыі замежнай.А ўсё не затухае бойI ў ранах боль не дагарае,I над тваёю галавойЗноў кружыць крумкачова зграя.I батарэя прыбышоўБ'е па табе прамой наводкай, —I той,Хто з чорнаю душой,I той,Хто з луджанаю глоткай.Ах, як карціць ім,Бачыць Бог,Каб да зямлі цябе прыгнуліI неўсвядомлены спалох,I ўладай пушчаныя кулі!Іх злосць бярэ,Што ты дажыўДа пераможнай майскай кропліНе ў генеральскім бліндажы,А ў цесным жвірыстым акопе...Дык боль і роспач перасільI ў безаглядным парыванніУстань на поўны рост,Васіль, —I ворагам хай страшна стане!..***Ніхто за нас не здзейсніць нашай доліI не адорыць задарма дабром.Хто ўласны дом не ўладкаваў,НіколіТак і не зможа стаць гаспадаром.Даволі жыць чужою галавою,Цяплом суседскім грэцца ў чорны дзень.Ці не пара ўжоВоляю жывоюУзняцца над вуголлямі надзей,Не гнацца за падманліваю казкай,Не верыць у бяздонную дзяжу,Калі ўжо нават і ад ласкі панскайПаэты уцякаюць за мяжу?