I спакусы... Ну i што, Калі часамі сцюжа Мне раўніва ледзяніла вусны? Мне яшчэ цікава, Нібы змею, Цікаваць за скрынкаю Пандоры... Колькі зімаў я стрываць сумею? Колькі вёснаў мне жыццё падорыць?.. *** Я не стану ўжо ні прынцам Дацкім, Hi — тым больш — іспанскім каралём. Мне б за ранг паэта апраўдацца У сваёй Радзімы пад крылом, Каб яна мяне не адпусціла 3 той дарогі, На якой стаю, I прыадчыніла літасціва Мне душу збалелую сваю. Я прашу ў яе зусім нямала — Каб не праганяла з-пад крыла, I маю ляноту даравала, I маю няўмеласць не кляла. А яшчэ Разлічваю нясмела, Каб яна ў бясконцай гамане I мае ўсе словы зразумела, I не пасмяялася з мяне...
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату