Чарнакрылым воранамВісне прадчуванне —Быць бядзе:Чорны чалавек3 партфелем чорнымНазіркам за мною ўслед ідзе.Кожны крок мой сочыць неадступна,Цэліцца,Як вопытны стралок.Змрочна,НедаверліваI тупаАкуляры бліскаюць здалёк.Ухмыляецца прыблудным чортам,Дыхае натужна за спіной...Чорны чалавек3 партфелем чорнымЦёмным ценем цягнецца за мной.Стражнікам сгаіць над кожным словам,На парог прыходзіць без ключа,Нават ноччу за сталом пісьмовымЗазірае хітра з-за пляча.Што ты скажаш подламу прыблудзе?Як яго прагоніш з хаты прэч?..Тонкім пальцам тыцкае мне ў грудзіI сіпіць пагрозна:«Не пярэч!»Каб я стаўЛагодным і пакорным,Сціплым і бяздумным,Як усе,Чорны чалавек3 партфелем чорнымВарту сваю пільную нясе.***Задыхаюся ў пылеI ў мыле,3 ног валюся ад сумятні.Ухайдокалі,НадламіліI мяне акаянныя дні.Пазаблыталі ўжо ўсё чыста:He ўяўляю,Дзе я жыву.Палітолагі,ЖурналістыЗатлумілі зусім галаву.Цягнуць злеваI клічуць справа,Звон разгойдваюць вечавы...Божа мой,Ну якая справаМне да гэтай бойкай братвы?Ну навошта мнеДень вусатыI стары акрываўлены сцяг?..Хай мусоны ўсе і пасатыМіма нас ляцяць у прасцяг.Хай ля ўлады таўчэцца чэлядзьI падбрыкваюць порстка панкі,I зладзюжны набытак дзеляць,I да славы бягуць нацянькі!..Не па мне сёння ўсё такое.Напрамілы Бог я прашу:Ну пакіньце мяне ў спакоі!Ну не лезьце пішчом у душу!***Душу сціскае стомленасць цяжкая,I вецер сыпле жоўтыя лісты.А я ўсё роўна цеплыні чакаю,Шукаю ў лета тайныя масты.