***Калі на сцежку наплыве туман,Усё ўва мне ўстрывожана бунтуе.Ці глуха хвалю коціць акіян,Ці зашуміць пад цёплым ветрам туя.А недзе ж звонка булькае ручай,Гарэзнасці і прахалоды повен.Каб мог я дакрычацца, —Закрычаў.Каб мог даплысці —Змайстраваў бы човен.Ды так далёка мой любімы кут,Чый лёгкі сон мая душа вартуе,Куды вярнуцца хочацца...А тут —Ракоча хваля і шапоча туя...***Няўжо я буду дома?Божа мой,Як доўга-доўга марыў я аб гэтым:Злавіць сняжынку вуснамі зімойI назбіраць суніц у жменьку летам.Збяруцца зноў адданыя сябры,3 кім разам быў і ў радасці, і ў горы.Зязюля закукуе мне ў бары.Ускінецца касцёр на касагоры.Мы будзем смажыць сала на агні,Цягаючы ламачча з буралома,I радасна маўчаць у цішыні,Бо мне не трэба слоў,Калі я дома...***Вы чаго спяшаецеся ўпрочкі,Вас чаго так ветрам аднясло,Ясньш асеннія дзянёчкі,Позняе апошняе цяпло?Хіба прасушылі вы тарпы ўсе,Хіба ўсю смугу прагналі з ніў?Я ж яшчэ прастору не напіўся.Я яшчэ гарачы пыл не змыў.Вы,Нібы навыперадкі з летам,Прамільгнулі ўмомант між прысад...Можа б, я пабег за вамі следам,Толькі ці ж вярнуся я назад?..НА НАЧНЫМ БЕРАЗЕУ затоенай цемры начнойНізкі бераг праглядвае злёгкуI пагойдвае хваляй рачнойУ трысці прыхаваную лодку.Навакол мяне ціша і змрок.Як я з прыстані цёмнай адчалю?Кожны шолах глухі,Кожны крокНабліжае мяне да адчаю.Зрэдку плёхае рыба ў рацэ.Вісне нізкае хмарнае неба.