I вясло халаднее ў руцэ... Плысці трэба! *** Рыгору Барадуліну Полаччыны мілае аблічча. Як пароль дзяцінства, Кожны гук: Над лугамі кнігаўка кігіча I звініць пад хмаркамі жаўрук. Думалася, Гэтак будзе вечна, Покуль ідха коціцца Дзвіна: Каля хаты ластаўка шчабеча, Цінькае сініца ля вакна. А сягоння Даўняю разорай У нязвыклай цішыні іду. Толькі недзе ў небе Крача воран, На душу скідаючы жуду. Плыткая аглухлая Ушача Мерыцца ўцячы за касагор... Крача воран. Чуеш, Воран крача? Да чаго б яно, Браток Рыгор?.. *** Адранку ў лесе поўна грыбнікоў — Прастор гудзе, Нібы святочны хорам. На ўсіх не тое што баравікоў, Але не хопіць нават мухамораў. Вялізны кош бязлітасна пусты. Хоць бы карэньчык зрэзаны — навокал... Усе палянкі, Сцежкі І кусты Прасвечаны старанна Хцівым вокам. Але няма радовішча грыбоў, Што высыпалі шчодра ва ўспаміне, — Hi пад бярозай, Hi каля дубоў, Hi на прыгорку, Hi ў балацявіне. I толькі недзе ўжо на схіле дня, Як ордэн за настойлівасць, На ўзмежку Шчасліўчык зможа стомлена падняць Крамяную старую сыраежку. *** Цёплай ноччу вераснёваю Прымасціўся на сучок — Казку новую высноўвае Працавіты павучок. У цішы часінай светлаю Цягне тоненькую ніць, Каб пасля срабрыстай сеткаю
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату