Мітульга машын... Хочацца ўцячы хутчэй з натоўпу, Адпачыць у векавой цішы. Каб вакол — Hi пляжаў, Hi гатэляў, Hi вакзалаў з шумнай мітуснёй, Каб цябе Hi радыё, ні тэле He глушылі джазам і хлуснёй. Дзе знайсці той астравок спакойны, Той прытулак мудрай цішыні, Дзе маўчаць I зоркі, I іконы I праклёнаў не чуваць ані? ... Ды навокал — Крыкі і грымоты, Танкі, Самалёты, Караблі... I мы ўсё бліжэй да адзіноты — Аж да той, апошняй, Што ў зямлі... *** Хоць навокал хамства расцвіло, Не збірайце для душы атруту I нікому не рабіце зло Нават і ў адчайную мінуту. Ворагу свайму ў труну не плюйце — Ён ужо адваяваўся тут. Хай ідзе ў апопші шлях па-людску. Там яго чакае Страшны суд. I якім бы ён ні быў увішным, Як бы ні куражыўся сп'яна, Там нарэшце Перад Усявышнім Ён за ўсё расплоціцца спаўна... *** Так мне хочацца заўсёды, Каб з фартунаю самою Мы не толькі мелі згоду, А жылі адной сям'ёю. Каб сваю адметнасць неслі Мы не толькі ў вымаўленні, Перад матчынаю песняй Стаўшы моўчкі на калені. Каб мы ўсе не забывалі, Як да светлага прычасця — Да прадзедавых падвалін Сэрцам стомленым прыпасці. Не саромеліся ўскрыку I скупой слязы гарачай, Калі ў радасці вялікай Ці ў бядзе Душа заплача. I каб выстаялі Нават Пад касмічнай перагрузкай 3 нашай доляй, Нашай славай, 3 нашай мовай беларускай.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату