Зорку раннюю злавіць. Марыць ён, Нібы аб цудзе, Як яна, Прачнецца ледзь, Каля лап ягоных будзе Дзіўнай музыкай звінець. *** Карычневага не люблю Hi на палянах, Hi ля плота, Калі злятае на зямлю Ужо аджылая лістота. У завірусе залатой Яно крадзецца непрыкметна I нішчыць Разам з чарнатой Вясёлую раскошу лета. Яно выстуджвае датла Ружовыя кастры чабору. I ў свеце менее святла. I ў свеце менее прастору. Услед старому жураўлю Яно гразіцца сцюжай ранняй... Кар ычне вага не люблю. Яно — Як метка вымірання. *** Сяргею Законнікаву Каля бяроз, таполяў і калінаў За далягляд скіроўвае шаша... Пасля Варшаў, Парыжаў і Берлінаў У Глыбачку спяшаецца душа. Ад плошчаў, сквераў, авеню і стрытаў Ты паімчацца стрымгалоў гатоў Да ўзмежкаў, крушняў, баравін і рытвін I пачарнелых ад дажджоў платоў. Засумаваў без сажалкі і рэчкі, Без студні з камяністым цёмным дном, Без шнура жыта і без поля грэчкі, Без лугавых рамонкаў пад вакном. Яшчэ ў вушах не ўспела сціхнуць скерца, Гучаць салонных скрыпак галасы, А ўжо табе жаўрук чаруе сэрца I радасць дорыць ранні звон касы... Здалёк цыгарка бацькі свеціць знічкай. Бяжыць насустрач згорблены сусед... Абмыеш вочы полацкай крынічкай — I ўбачыш раптам іншым цэлы свет... *** Я горка вінаваты, Што рваўся так, Прасцяк, 3 вясковай цеснай хаты На гарадскі прасцяг.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату