***Паслухмяныя, мілыя дзеткі,Акуратненькія, яку кіно.Вас я ўсё ўспамінаю гэткіх,Хоць і выраслі вы даўно.Я ў сваёй мітусні і не ўгледзеў,Як вы лёгка набралі разгон,Маладыя мае суседзі,Дзеці новых, няўтульных дзён.Што ж вы сталі так хутка бякаміI прыслужваеце рублю,Засялілі горад сабакамі,Утапталі кветкі ў зямлю?Вундэркінды,Акселераты —Папрыладжваліся, аднак...Дзе тут час,Дзе тут мы вінаваты?..Дзе тут заўтрашняй злыбеды знак?..БІЛЬЯРДКалі твой першы шарУлёгся ў лузе,Уверх не ўскідвай трыумфальна кій,Бо,Нібы статак неслухмяны ўлузе,Разбегліся шары ва ўсе бакі.А твой супернік спадылба цікуе,Праходжваецца моўчкі ля бартоў.Ты здагадацца паспрабуй,ЯкуюПаставіць пастку ён табе гатоў.Узваж усё спрактыкаваным вокам,Прыберажы галоўны свой ударI ўверх ускінь свой кій,Калі з прыцмокамУлузу ляжаПераможны шар...НА СМЕРЦЬ МІКОЛЫ СЕЛЯШЧУКАЯк нам хочацца доўга жыць!Як нам хочацца шмат пабачыць!..А ўжо хваля да ног бяжыць,Затаіўшыся па-сабачы.І цямнее,Як быццам хто ўкраўНа матулінай пскуці свечку.I хаваецца за небакрайГорад вечныI мора вечнае.Падкрадаецца са спіны,Свой бязлітасны час вызначаеХваля зай здрасці і маны,Недаверу,Бяссілля,Адчаю...Пены прывідны паясок.Як прыбой,Гамана салонная...I ля вуснаў —Пясок,ПясокI вада,Як сляза,Салёная...На ПалессеПа сотнях дарог