Пакацілася сонца кола... Што ж для нас ты сябе не збярог, Мі-ко-ла?! *** Каля шляхоў гаі палаюць жоўта. Між лужынаў пятляе каляя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая! Сюды я ад сталічнага бедламу Употайкі спяшаюся ўдячы, Каб адшукаць каля дзвярэй пад лавай Да адзіноты роздумнай ключы. Тут Мой вясковы клопат вечаровы Стамлёна абапёрся аб вушак, I весела гараць у печы дровы, I аж звініць ад цішыні ў вушах. I не злуе мяне ўжо вокрык нейчы, Не кліча звадыяш у свой пакой. Hi вэрхалу няма, Hi калатнечы, А толькі — Вецер, Неба I спакой. Забылася заморская вандроўка. Не сыкае трывога, Як змяя... Як добра, Што на свеце ёсць Крыжоўка I хата прыдарожная мая!.. *** Як вяртаешся дадому, Сустракае і ўначы Незабыты пах знаёмы, Што не выветрыць нічым. Удвары, На падыходзе, Вецер радасна дыхне Свежым кропам, Што ў гародзе, I смалой, Што на сцяне. I павее ад паветкі Сена звезенага дух. I настой мядовы ў кветкі Разліе суседні луг... Выкідай з душы ўсе страхі, Прыпыніся I пастой, Каб адчуць, Як домам пахне, Пахне роднаю зямлёй... ПАЭТ І КАТ Яны прыйшлі з сялянскіх хат I звычак гарадскіх не мелі — Паэт затурканы I кат, Што быў заўсёды пры партфелі. Адзін Узносіў да нябёс
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату