Прысады родныяI ўзгоркі.Другі жВярнуў ад вёскі носI кпіў з матулінай гаворкі.Іх сцежкі розныя вялі,I розныя манілі былі.Яны сустрэліся,КаліІх па суседству пасялілі.ПаэтПрывёў сваіх сяброў,СпяваўI рагатаў без меры.А катСтаіўся між муроў,Надзейна зачыніўшы дзверы.ПаэтЧытаў пра шум атаў,Пра кветкі,Што цвітуць усюды.А катУ гэты час шаптаўСвае смяротныя прысуды.Паэт захмеленыДзяўчатПрыводзіў вечарамі ў госці.I кожны разПаэтуКат3 тупой нянавісцю зайздросціў.Ён быў гатоў маліцца самНа вусны юныя і косы.I на паэтаЗноў пісаўДа самай раніцы даносы.I ледзь стрымаў шчаслівы крык,Калі даведаўся пра тэта —Што сэрцаАд згрызот і крыўдСпынілася ў грудзях паэта.3 журбой,Узятай напракат,3 яхіднай стоенаю ўсмешкайКаля труны паэтаКатСтаяў сярод людзей няўцешных.Валокся ён за імі ўслед3 мужчынскаю слязой скупоюI ўсім расказваў,Што суседПамёр,Нябога,3 перапою.I цешыўся —Усім на зло —Сваёю ўдачай непадсуднай.Ды толькіНа душы былоЧамусьціГорка і паскудна.***... Нясуць дзяўчаты юбіляру краскі.Прэм'ер схіляе нізка галаву...А мне не трэба афіцыйнай ласкі.Я без дзяржаўных кветак пражыву.Жыццё мне дорыць простыя прэзентыШумлівы лесI ціхую ваду.Адыдуць рэзідэнты, прэзідэнты.I сам я ў свет інакшы адыду.