Забудуцца праклёны і законы. Мінецца мімалётная бяда. I будзе лепшым дарам — Лес зялёны I ціхая блакітная вада... *** Шаноўны дружа мой, Калі ўсур'ёз Прыняць усе твае самаўсхваленні, Дык трэба тут жа, Не схаваўшы слёз, Перад табою ўпасці на калені. Ты так сябе спасціг і ацаніў, Што мы, Дурныя, Ўрэшце зразумелі: Мы б ні густых гаёў, Hi плодных ніў У родным краі Без цябе Не мелі. Пішы гісторыю свайго жыцця, Пішы, Бо ці даўмеюцца пасля Нашчадкі У лабірынтах скрыўджанай душы Шукаць твае загадкі і пачаткі. Каму ж, Як не табе, Вядомы лепш Вышыні ўзлёту I глыбіні цноты, Тваёй самаахвярнасці ясноты, I кожны гнеўны спіч, I мудры верш? Цытуй сябе, Любімага, Цытуй. Хто ж, Як не ты, Збярог усе цытаты, Дзе кожны юбілей і сабантуй На строгі ўсенародны ўлік узяты? Збяры свае прароцтвы і гразьбу, Надзеі I няспраўджаныя мары I падрыхтуй для вечнасці «Грасбух», Хай нават і ў адзіным экземпляры. *** I ў задуменні вечаровым, I ў дзённым клопаце сваім Заўсёды быў я з родным словам, Нідзе не разлучаўся з ім. Калі яно са мной дружыла, Я шчаслівейшы быў з людзей, I хмельна кроў бурліла ў жылах, I песня рвалася з грудзей. Калі ж яно ўва мне змаўкала I адцалялася на міг, Я халадзеў душой завялай I быў няшчасны і нямы. Яно, Як сонца, Без спачыну Свяціла ўсім маім гадам. Дык як жа я яго пакіну?
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату