Дык хіба ж я яго прадам?..***На шырокім лузе,На папары,У затоцы ціхай,У трысціI буслы, і качкі ўсе —Па пары.Так ужо заведзена ў жыцці.Пад дажджом,Пад ветрам радыяцый,Калі ўсё пастаўлена на кон,Толькі ўдвух і можна пратрымаццаГэтакі няпісаны закон.У цяжкой мітрэнзе шматвяковайУдваіхЗаўжды прасцей былоI гняздо ад ворагаў ахоўваць,I падлёткаў ставіць на крыло.Вось і чалавекуНе да тваруНе захоўваць мудрасці ключы —ВечнаБогам дадзеную пару,Як жыцця заруку,Берагчы.***Зноў наш сад вечаровы весніцца,Сыпле з яблынь ружовы цвет.Ты стамлёна ідзеш за весніцы,За блакітным туманам услед.3 хмарак першыя зоркі выцеклі,За бярозкамі вецер прыціх.Ты вось-вось схаваешся ў прыцемках,Не пачуўшы крокаў маіх.Пачакай мяне за варотамі,Дзе буяе духмяны май.Непаўторнае,НезваротнаеХоць на міг адзін затрымай.Прыпыніся з журбой-вячэрніцайНа старых раздарожках нямых.Можа, нешта ўсё-такі вернецца.Хоць на міг.На кароткі міг...***Пад маім акномУ ліпкім лісці,Дзе ў пупышках дрэмле ранні цвет,Цёплай майскай ноччуПасяліўсяМалады няўрымслівы сусед.I ажно да ранкуНедарэчыРассыпав свой вясновы свістНад маёй бяссонніцай старэчайГэты закаханы скандаліст.Ну а я сабе ўздыхаю цяжкаАдзабытай радасці наўзбоч...Што ж ты, салавей,Малая пташка,Адпяваеш дні мае ўсю ноч?..