*** Найвышэйшыя сілы Нашы зоркі звялі На святым небасхіле I на грэшнай зямлі. I сцяжынкаю зорнай Лёсы побач пайшлі I па небе прасторным, I па цеснай зямлі. Нам ніколі замнога Не было на дваіх Hi кахання зямнога, Hi трывог незямных. I жыцця прыбаўляе Незычліўцам на зло Таямніца былая — Нашых зорак святло. *** Як на сэрца ляжа горыч, Пацямнеюць дні мае, Дык цябе са мною поруч Мне так часта не стае. Я зусім не папракаю. Проста я цябе прашу: Клапатлівымі рукамі Прытулі маю душу. Паміж здрайцаў і прыблудаў Захіні мяне ямчэй Ад бязлітасных прысудаў, Ад зайздрослівых вачэй. I не дай з душы ўспаміну Адляцець у сіняву. I тады я не загіну. I тады я аджыву. ВЯСКОВАЯ ВЯСНА Кожны раз вясна-красна Сумны свет раскоўвае. Ды сапраўдная вясна Толькі ў нас — Вясковая. Тут Журбу страсае лес Шатамі намоклымі. Тут Такі пахучы бэз У дзяўчат пад вокнамі. Тут У кожнай хаце кут 3 цешчамі нядрэмнымі. Тут Чаромху валакуць Цэлымі бярэмамі. Тут Кляновік на сталы Жонкі ставяць ранкамі. I да вечара Буслы Кружаць над буслянкамі. Кум на кумку Адцямна
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату