У той касцёр,Што ля іхніх ног.Грахі даруйце ім.НедарэмнаІм падарыў сваю ласкуБог.***Які б нам лес ні выпаў горкі,Стрываць патрэбна ўсё ў жыцціI на святло высокай зоркі,Не наракаючы, ісці.На зло туманам і аблокам,Узняць свой твар у вышыню,Шукаючы бяссонным вокамКрупінку боскага агню.Паўзці,Прастуючы без стомы,Без хлеба нават і вады,Праз гушчары і бураломы,Праз багавінне і груды.Ад злямчанай травы пажухлай,Ад высахлых пахілых верб,Каб толькі зорка не патухла,Уверх карабкацца,Уверх.I ўрэшце,Дыхаючы ледзьве,Дапасці да крутой гары,УпасціI шчасліва ўгледзець,Што зоркаўсё-такі гарыць...***Што ж такое дзееца на свеце? —Здрада,Як жыла,Так і жывеI вандруе весела ў карэце3 залатым вянцом на галаве.Ёй натхнёна ў бубны б'юць музыкі.Ёй нясуць букеты гваздзікоў.Разявакі,Як на фэст вялікі,Да яе бягуць з усіх бакоў.У карэце,Гружанай мяхамі,Здрада ў свет імчыцца нацянькі,і смяецца,I рукой махае,Раскідае шчодра медзякі.Праляцела паўз натоўп імгненна,Знікла з пылам за тарой крутой...I стаіць наводшыбеСумленнасць,Што ідзе па свеце пехатой...3 КІРМАШУПаўз пералескі,У паўдзённым пылеКіруемся з гравійкі на шашу.Усё,Што трэба,Мы з табой купіліI нетаропка едзем з кірмашу.