Не тузаем апушчаныя лейцы I не вядзём старых пустых размоў. Хай воз наш і няпоўны, Ды не ўлегцы Вяртаемся, Стамлёныя, Дамоў. Далёка ззаду Засталіся зыкі Гандлярак, Што крычаць на ўсе лады. Чутно, Што ўсё стараюцца музыкі. Але ўжо не для нас — Для маладых... *** Прайшла, мінула маладосць. Патушана агнёўе. I мудрасць ёсць, I хата ёсць, Але няма здароўя. I лёс ужо не б'е пад дых, Не сыпле соль пагарды. Але памкненняў маладых Няма і за мільярды. Прыгнута клопатам спіна. Не спакушае брага... Жыццём аплочаны спаўна I воля, I павага. I колецца грахоў асцё. I сэрца цісне стома... Так і павінна быць усё. Хоць і шкада, Вядома... *** Так бела за вакном, Аж адбірае вочы. Так ціха за вакном, Як у дзіцячым сне. На дрэвы і платы, На сцежкі Пасля ночы Лёг Мяккі і густы Нячутны Першы снег. Па ім яшчэ Ўдвары Дзятва не прабягала. I сад Яшчэ не строс Яго 3 галін сваіх. Ён ахінуў зямлю Пушыстым пакрывалам Інавакольны свет Загадкава заціх. Надыхацца хачу Гаю чай цішынёю, Як найдаўжэй Пабыць У мройнай чысціні... Дык дай сваю руку I пасядзі са мною. I хоць на міг Вакно Шырока расчыні!..
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату