***Калі з начных дарог прыходзішУ бацькаў дворПасля бяды,3 вадой крынічнаю калодзежЦябе сустрэнеЯк заўжды.I сонца выкаціць з-за гаюСваё чырвонае ядро.I з неба зорка,Хоць якая,Зляціць у поўнае вядро.Дык не дазволь,Каб нехта іншы,Хто пот не ліўI гразь не тоўк,Аб зорку вусны апаліўшы,Зрабіў тут ранішні глыток...***Лугавіны.Баравіны.Дым асенняга кастра.Журавіны.Журавіны.Жураўліная пара.Зажурыліся рабіныКаля голага бугра:За вясновыя правіныЧырванець прыйшла пара.Віскатлівыя драбіныСонца вывезлі з двара...Павуціны.Журавіны.Жураўліная пара.***Гэта так —Мы ўсе там будзем.Ну а тутЗа шлях зямныБогу дзякуюI людзям,Што былі са мной яныНа парозеI ў дарозе,У застолліI ў бядзе,I ў маёй жыццёвай прозеНе падводзілі нідзе.I ў мяне ўсяляк бывала,Ды сказаць я не магу,Што было мне ласкі мала,Што я ў некага ў даўгу.Я рупліўцам БеларусіДавяраўся,Як братам.I таму я не баюся3 імі ўбачыцца і там.***Да сконуЯ б шчаслівы быў бясконца,Каб на зямлі для ўсіх хапала сонца,