I выстыла пустое такавішча, I павуцінне легла на кусты? Паляны адцвілі, Як быццам пастарэлі. Замоўклі птушак ранішнія трэлі. I вожыкі схаваліся... Ну што ж?.. Ды хочацца і мне Яшчэ хоць зрэдку Натрапіць на нявыцвілую кветку I перабыць пад хвояй Цёплы дождж. Ды гэты свет Ніяк не пераробіш. Ілес задумаўся, Як пасівелы пробашч, Сукном змяняе лёгкую парчу. Ён бачыць ужо блізкую завею... I я яго так добра разумею. I я таксама стомлена маўчу. *** Ну што, Неўтаймаваны мой сябрук, Каштанамі гады ляцяць на брук I падае на сумнае чало Чупрыны пасівелае крыло? А так нядаўна, Родны мой, Было — Ажно гуло Цымбаламі сяло І да чупрыны Ў прыцемку садка Цягнулася дзявочая рука. Мінула, Адплыло I адцвіло. I ўсё ж трымае Памяці сіло Зусім не попел — Толькі лёгкі дым Таго, Што знікла 3 часам маладым. Не, Мы яшчэ з табой Не ўсё ўзялі На гэтай грэшнай Веснавой зямлі. I калі ў сэрца ўдарыць крыгалом, I мы яшчэ ўзмахнём сівым крылом. *** Як абрынецца ў зялёных шатах Квецені чаромхавай абвал, Майскімі начамі Сняць дзяўчаты Тайны свой мужчынскі ідэал. I да ix Калі не прынц, Дык рыцар Скача на запыленым кані, Каб насупраць весніц прыпыніцца I спытаць дарогу ў цішыні... Як трапеча ўзрушанае сэрца — Аж да горла коціцца адчай: Што калі ён міма пранясецца, Нават не зірнуўшы з-за пляча?! I ў сталіцах, I ў суседніх сёлах,
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×