На развілках тысячы шляхоў Так ix мала, Дужых і вясёлых, Стройных і прыгожых жаніхоў! Так нячаста выпадае дзіва Між жартаўнікоў і запявал Напаткаць аднойчы Свой адзіны, Свой зямны мужчынскі ідэал!.. I ніколі, Аж да самай смерці, Да завейных адзінокіх дзён, 3 запаветнай памяці Не сцерці Той вясновы, той чароўны сон... *** Калі пад зорным купалам высокім I для мяне журботны звон праб'е, Адкінуўшы і крыўды, і папрокі, Я зноў цябе паклічу да сябе. I прыпаду ў апошнім парыванні Да дарагіх халаднаватых рук: «Даруй мне ўсе грахі, Даруй каханне. I вернасць старадаўнюю даруй. Сагрэй хаця б усмешкаю слабою, Пакінь мне пацалунак на ілбе. Калі мы там сустрэнемся з табою, Я зноў навекі выберу цябе...» *** Я ніколі наш сад не забуду, Дзе сінічкі ўзляталі гурбой, Дзе, як вечнаму весняму цуду, Мы дзівіліся бэзу з табой, Дзе аддаў табе ў рукі пастронкі Ад свайго залатога ярма, Дзе свае запаветныя гронкі Раніцой для цябе адламаў... Тое ўсё — Як задальняй гарою. Ды, знябыўшы і сум, і бяду, Я аднойчы Асенняй парою Да забытага бэзу прыйду. Будзе мокры лісток целяпацца. Будзе стынуць пад ветрам шчака. Будуць доўга азяблыя пальцы Маладую галінку шукаць... *** Першым у вёсцы ў цябе пад вакном Бэз загарэўся ліловым агнём. Быццам бы лёг на знаёмы паркан Ранішні дым ці вячэрні туман... Горка ўздыхаюць суседкі твае, Ранняя квецень ім спаць не дае. Бэзавым водарам вецер прапах. Бэзу пялёсткі ў цябе на губах...
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату
×