Каб кожнаму аддадзена была Яго часцінка дзённага цяпла, Каб ні на міг Hi па чыім хаценні Нідзе Святла не засланялі цені. Ды не бывае шчасця без памаркі. I ўжо на неба Выплываюць хмаркі, I вецер іх збірае ў чараду, Пагрозна гоніць цёмную граду, I ўсё вакол імгненна спахмурнела, I прыцемак насунуўся нясмела... Чым я магу святлу дапамагчы, Як адвяду халодны цень начы? Hi ветру і ні хмар я не ўтаймую, Да сонца не знайду сцягу прамую — Хіба што толькі промень выпадковы Схаваю ў выпакутваныя словы, Каб перад тым, Як грукне ў дзверы смерць, Хаця б адну душу паспець сагрэць... *** Мы ўсе праходзім поўны круг жыцця Ад першых слёз Да сціхлага дыхання, Адпіўшы чашу хмельнага кахання, Адчуўшы колкі холад забыцця. У ранішняга неба на віду Прымаем мы, Што нам наканавана, — Разгульную віхуру карнавала Ці будных спраў валовую хаду. Не разарве ніхто бясконцы круг, Не перапыніць торную дарогу... I мы павінны быць удзячны Богу За гэты вечны, хуткацечны pyx... *** Чакання час паўзе старым смаўжом. Без шумнай грамады I без прыстанку, Пад дробным надакучлівым дажджом Стаю адзін на восеньскім паўстанку. Ну што ж, Калі я ад жыцця адстаў, Нямодны, I нямоглы, I нягеглы. Адгрукатаў па рэйках мой састаў, I ўдаль вагоны весела прабеглі. Лісты злятаюць на мае сляды. Ля ног маіх — і хлюпатна, I чорна... Дарэмна так спяшаўся я сюды — Былы расклад перамяніўся ўчора... *** Асенні лес маўчыць, Як земляроб стамлёны. Пра што казаць, Калі паніклі кроны, А ля камлёў — апалыя лісты, Калі на ўзлесках голых Вецер свішча,
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату